Беларуская Служба

У Польшчы затрыманыя беларусы, якія кантрабандай перапраўлялі сірыйцаў

01.01.2022 19:34
У Саколцы (Падляшскае ваяводства) паліцыя затрымала двух беларусаў, якія перавозілі чатырох сірыйцаў.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneFoto: youtube/screen

Мігранты незаконна знаходзіліся ў Польшчы, -паведаміў прэс-сакратар падляшскай паліцыі Томаш Крупа.

Інцыдэнт адбыўся ў пятніцу днём. Паліцыя спыніла аўтамабіль Volvo для агляду. Грамадзяне Беларусі - мужчына і жанчына - перавозілі чатырох сірыйцаў, якія незаконна трапілі ў Польшчу.

Паліцыя таксама паведаміла, што ў беларускі была знойдзена невялікая колькасць экстазі. Жанчына і беларус за рулём аўтамабіля былі затрыманыя. Аўтамабіль, у якім яны ехалі, апынуўся на стаянцы паліцыі.

Томаш Крупа паведаміў, што сірыйцаў перадалі Памежным службам.

PAP/яс