Беларуская Служба

Сайт znadniemna.pl прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі

04.01.2022 17:22
Інфармацыйную прадукцыю сайта znadniemna.pl, партала незарэгістраванага Саюза палякаў у Беларусі прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі.
  znadniemna.pl.
Скрыншот сайта znadniemna.pl. print screen

Рашэнне прыняў суд Ленінскага раёну Горадні 30 снежня. Сайт унеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, апублікаваны на сайце Мінінфармацыі, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

«Прызнаючы Znadniemna.pl экстрэмісцкім парталам, рэжым змагаецца за права палякаў, якія жывуць у Беларусі або паходзяць з Беларусі, свабодна выказваць сваё меркаванне і дзяліцца інфармацыяй пра ситуацыю з польскай меншасцю ў краіне», – гаворыцца ў рэдакцыйным артыкуле.

Рэдактары сайта незарэгістраванага Саюза палякаў ZnadNiemna.pl, журналісты Анджэй Пісальнік і Інэса Тодрык-Пісальнік вымушана пакінулі Беларусь у красавіку 2020 года з-за пагрозы іх арышту і забрання з сям'і малога сына.

У турме ў Беларусі знаходзіцца Анжаліка Борыс – старшыня непрызнанага ўладамі «Саюза палякаў Беларусі». Яна была затрыманая ў сакавіку ў Гродне. З’яўляецца фігуранткай крымінальнай справы аб дзеяннях, накіраваных на распальванне варожасці, рэабілітацыю нацызму. Па гэтай жа справе затрыманы і дагэтуль знаходзіцца ў СІЗА журналіст Анджэй Пачобут.

вх

У Беларусі закрываюцца польскія школы, спыніў працу Польскі інстытут у Мінску

29.11.2021 15:08
У Беларусі закрываюцца польскія школы, дзейнасць пасольства Польшчы зведзеная да мінімуму.