Беларуская Служба

Рэшткі супрацьзачаткавых таблетак і пластыка парушаюць рэпрадуктыўныя працэсы рыбы

06.01.2022 15:16
З-за гэтага ў прэснаводных рыб, пацукоў, мышэй і людзей больш нараджаецца самак.  
АмфіпрыонCC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=690039

Даследчыкі з Універсітэта Ілінойса даказалі, што EE2 (этыніл-эстрадыёл з таблетак) і BPA (бісфенол А з пластыку), якія трапляюць у акіяны разам з тэхнагеннымі сцёкавымі водамі і смеццем, уплываюць на размнажэнне марскіх рыб.

Прафесар Джасцін Робертс з Універсітэта Ілінойса нагадаў, што раней было ўстаноўлена, што забруджванне ўплывае на такі факт:  у прэснаводных рыб, пацукоў, мышэй і людзей больш нараджаецца самак.  

На гэты раз даследавалі ўздзеянне забруджвальных рэчываў на рыб, пол якіх цалкам вызначаецца навакольным асяроддзем. Гэта амфіпрыоны (рыбы-клоўны), якія жывуць невялікімі групамі, і іх пол не вызначаецца генетычна, а залежыць ад стымулаў з навакольнага асяроддзя. Пры пэўных умовах мужчынскі пол можа перайсці ў жаночы пол.

Папярэднія даследаванні ўжо паказалі, што нават невялікая канцэнтрацыя этыніл-эстрадыёла з рэшткаў супрацьзачаткавых таблетак (5 нанаграм на літр вады) змяншала плоднасць у прэснаводных рыб. Між тым даследаванні паказалі, што ў водах каля ачышчальных збудаванняў канцэнтрацыя этыніл-эстрадыёла перавышае 60 нанаграмаў на літр.

Арганізм чалавека засвойвае толькі малую частку прынятых лекаў, большую частку – да 90 працэнтаў ён выкідае з фекаліямі і потам, пасля чаго гэтыя рэчы трапляюць у  каналізацыйную сістэму. Але ачышчальныя сістэмы недастаткова выдаляюць рэшткі лекаў, таму яны трапляюць у паверхневыя і падземныя воды.

Этынілэстрадыёл – акрамя кантрацэптываў – выкарыстоўваецца як гармон клімаксу для прафілактыкі астэапарозу і як паліятыўны сродак пры лячэнні рака малочнай залозы. Бісфенол А выкарыстоўваецца ў вытворчасці пластмас, часцей за ўсё ён сустракаецца ў прадуктах з пластыка, такіх як упакоўка і бутэлькі.

PAP/яс