Беларуская Служба

Польшча ўшаноўвае памяць ахвяр смаленскай авіякатастрофы 2010 г.

10.04.2022 13:47
Кіраўніцтва дзяржавы ўсклала кветкі да помнікаў ахвярам смаленскай катастрофы ў Варшаве і ў Кракаве на магіле Леха і Марыі Качыньскіх.
         , 10.04.2022,
Прэзідэнт Анджэй Дуда запаліў свечку каля помніка ахвярам смаленскай авіякатастрофы, 10.04.2022, ВаршаваPAP/Marcin Obara

10 красавіка 2010 г. у выніку крушэння самалёта Ту-154, на якім польская дэлегацыя адправілася на святкаванне 70-годдзя разні польскіх афіцэраў у Катыні, загінулі 96 чалавек, у гэтым ліку прэзідэнт Рэспублікі Польшча Лех Качыньскі з жонкай Марыяй Качыньскай, апошні прэзідэнт РП у выгнанні Рышард Качароўскі, намеснікі маршалкаў Сейма і Сената, парламентарыі і камандзіры ўсіх відаў польскіх узброеных сіл.

Кіраўніцтва дзяржавы ўсклала кветкі да помнікаў ахвярам смаленскай катастрофы ў Варшаве і ў Кракаве на магіле Леха і Марыі Качыньскіх.

У храмах служацца імшы за ахвяр Смаленскай катастрофы. У 08.41 уключыліся сірэны трывогі а перад Прэзідэнцкім палацам у Варшаве ў эфіры Польскага радыё былі зачытаныя імёны ўсіх загінулых пад Смаленскам. Кінасеансы і канцэрты праходзяць перад Прэзідэнцкім палацам з 10.00 да 19.00.

Завершацца ўрачыстасці прамовай старшыні партыі «Права і справядлівасць» Яраслава Качыньскага перад Прэзідэнцкім палацам, запланаванай на 21.00.

Падчас урачыстасцяў адбудзецца збор грошай на дапамогу Украіне.

У Варшаве каля Прэзідэнцкага палацу варшавяне спыняюцца пры фотаздымках Леха і Марыі Качыньскіх, на вулічных экранах глядзяць фільмы- успаміны пра загінулых у Смаленску і дзеляцца разважаннямі пра тое, што праўда пра Смаленск пакуль невядомая:

- Мы надалей не ведаем, што здарылася, аднак на 95% мы можам лічыць, што адбыўся замах.
... Шмат гадоў прайшло, а мы стаім на тым жа месцы. Мы пераконваем людзей, якія не хочуць у гэта паверыць, абманваюць сябе. Абман – гэта дрэнна для любога чалавека, а яшчэ горш, калі гэта тычыцца грамадства ці народа. Хлусня можа заблудзіць нас. Нельга так па-савецку трымаць у паняверцы памяць пра тых людзей, што там загінулі.

Заўтра падкамісія па паўторнай экспертызе авіякатастрофы з удзелам самалёта Ту-154М прадставіць справаздачу аб катастрофе.

IAR/яс