Беларуская Служба

Як жыхар Варшавы 16-гадовы скаўт Антоні Чаркоўскі перажыў сваю смерць ў жніўні 1944 г.

01.08.2022 13:40
«Лёгкі трэск. Шум у галаве. Салодка ў роце. Цішыня і спакой. Пасля шалёнага нервовага напружання цалкам расслабіўся. Нарэшце канец».
 1944 -
Жнівень 1944 - магілы на вуліцы ВаршавыNarodowe Archiwum Cyfrowe

Усе выданні друкуюць сёння сюжэты звязаныя з Варшаўскім паўстаннем 1944 году.

Выданне Dziennik.pl змяшчае тэкст як аб тым, як жыхар Варшавы 16-гадовы скаўт Антоні Чаркоўскі перажыў сваю смерць.

У адплату за пачатак Варшаўскага паўстання 1 жніўня 1944 года Адольф Гітлер выдаў жахлівы загад знішчыць горад і забіць амаль мільён жыхароў: «Кожны жыхар павінен быць забіты, нельга браць палонных», – гучаў загад.

У аўторак, 1 жніўня, Антоні Чаркоўскі адправіўся са сваім сябрам у цэнтр. Абодва яны не мелі паўстанцкага задання і не ведалі аб выбуху паўстання ў гадзіну «W» – 17.00

У газеце распавядаецца, як Антоні Чаркоўскі хаваўся ад немцаў, пакуль яго не схапілі і ён перажыў сваю смерць.

Дабраўшыся падваламі да вул. Польна, аказалася, што далейшага пераходу няма. Антоні апісаў гэты крытычны момант у сваіх мемуарах, напісаных у 1977 годзе: «Сітуацыя стала трагічнай. [...] Вакол немцы. Праз вокны склепа відаць іх падкаваныя боты. Нямецкія крыкі змешваюцца з малітвамі, якія ўслых чытаюць жанчыны». Гітлераўцы сказалі палякам, што іх падвал спаляць, калі яны не выйдуць.

Людзі выйшлі на вул. Алеандраў (Oleandrów), дзе пачаўся ператрус і рабаванне каштоўнасцей. Тыя, хто супраціўляўся, загінулі на месцы. Выбралі мужчын, паклалі тварам у зямлю на вул. Літоўскай. Антоні быў у гэтай групе. Ён бачыў, як немцы разам з дапаможнымі салдатамі з калабарацыйных атрадаў аднаго за адным вязуць арыштаваных невядома куды. І яму прыйшоў час. Яго прывезлі ў будынак аптэкі Anca на рагу Маршалкоўскай і Алеандраў, дзе ён убачыў кучу целаў, сярод якіх быў яго сябар. Праз хвіліну ён пачуў, потым апісаў гэта: «Лёгкі трэск. Шум у галаве. Салодка ў роце. Цішыня і спакой. Пасля шалёнага нервовага напружання цалкам расслабіўся. Нарэшце канец».

Ад стану ўяўнай смерці хлопец прачнуўся праз некалькі гадзін, калі адзін з катаў здымаў абутак. Інстынктыўна ён вырваўся і скокнуў у падвал, дзе гарэлі целы забітых.

16-гадовы Антоні Чаркоўскі хаваўся ад фашыстаў да лістапада. Пасля здолеў збегчы з разбуранага горада.


Даследчыкі знайшлі 934 месцы ў Варшаве, дзе летам 1944 г. фашысты масава забівалі мірных жыхароў.

яс