Беларуская Служба

Турцыя імкнецца павялічыць здабычу нафты

14.12.2022 13:13
Улады Турцыі неўзабаве заявяць аб адкрыцці новых радовішчаў «чорнага золата», размешчаных на паўднёвым усходзе краіны. Іх вартасць ацэньваецца ў 250 мільярдаў долараў.
WEI: sankcje działają i jeśli zostaną utrzymane, to Rosja nie uniknie gospodarczej katastrofy
WEI: sankcje działają i jeśli zostaną utrzymane, to Rosja nie uniknie gospodarczej katastrofyShutterstock/Real Window Creative

«Ёсць добрыя навіны па нафце, мы плануем павялічыць здабычу да 100 тысяч барэляў у дзень», – сказаў прэзідэнт Турцыі на цырымоніі ўзнагароджання наватараў у эканоміцы, піша польскі партал energetyka24.pl.

Крыху раней мясцовыя СМІ паведамлялі, што ўлады неўзабаве заявяць аб адкрыцці новых радовішчаў «чорнага золата», размешчаных на паўднёвым усходзе краіны. Іх вартасць ацэньваецца ў 250 мільярдаў долараў.

У кантэксце распрацоўкі нафтавых радовішчаў варта нагадаць, што літаральна некалькі дзён таму Financial Times паведаміла, што Захад вінаваціць Турцыю ў блакаванні руху танкераў праз чарнаморскія пралівы. Анкара хавалася за санкцыямі, уведзенымі супраць Расіі, але ёсць багата прыкмет таго, што сувязь паміж гэтымі тлумачэннямі і рэальнасцю даволі слабая.

Аўтары FT, на якіх спасылаецца nergetyka24.com, адзначылі, што дзеянні Турцыі выклікаюць занепакоенасць не толькі атрымальнікаў, але і амерыканскія кампаніі. Нафта, здабытая Exxon або Chevron на тэрыторыі Казахстана, транспартуецца па трубаправодах у парты на ўзбярэжжы Чорнага мора, а затым адпраўляецца танкерамі далей у свет. Раптоўныя дзеянні Анкары на пралівах і патрабаванне кожны раз даказваць наяўнасць сапраўднай страхоўкі, несумненна, з'яўляецца праблемай для гэтых кампаній.

эж

Эмбарга на расійскую нафту стала фактам. «Перацягванне каната пачалося»

05.12.2022 10:40
З панядзелка, 5 снежня, расійская сырая нафта не можа імпартавацца марскім шляхам у краіны Еўрасаюза і Вялікабрытанію.