Беларуская Служба

Улады аб'явілі аб выпрабаваннях БелАЭС

25.05.2023 18:01
Беларусаў папярэдзілі аб выпуску «чыстага і бяспечнага» пару.
Здымак мае ілюстрацыйны характарфота: slightly_different/pixabay.com/CC0 Public Domain

На другім энергаблоку Беларускай АЭС 25 мая правялі «дынамічныя выпрабаванні з тэставаннем ахоўных устройстваў парагенератара», паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі.

«Адпаведныя работы будуць суправаджацца выкідам у атмасферу пары і шумам. Пара чыстая і бяспечная. Пасля завяршэння выпрабаванняў на другім энергаблоку працягнецца асваенне магутнасці рэактара», – гаворыцца ў паведамленні.

юл