Беларуская Служба

Актывіст: Зберажэння польскай мовы і культуры праз сям’ю спрацоўвае нават ва ўмовах рэжыму Лукашэнкі

18.07.2023 16:15
Агульны клімат у Беларусі, якая ўсё больш і больш нагадвае Паўночную Карэю, выштурхвае актыўных і маладых за мяжу. Гэта асабліва тычыцца маладых палякаў, якія побач маюць добры прыклад даволі паспяховай дзяржавы, з якой звязвае гістарычна блізасць, адна мова і вера.
Аўдыё
  • Актывіст польскага руху Уладзіслаў Бардадын які таксама мае польскае паходжанне, у сваіх разважаннях на гэту тэму пайшоў яшчэ далей, параўноўваючы цяперашняе становішча палякаў у Беларусі з савецкім часам і з перыядам Расійскай Імперыі
Плакат кампаніі "Кім ты з'яўляешся" Фонд "Дапамога палякам на Усходзе"

У складаных умовах Беларусі эпохі кіравання Аляксандра Лукашэнкі ключавую ролю ў захаванні нацыянальнай тоеснасці адыграе ні сістэмы адукацыі і масавая культура, а сям’я – пераемнасць пакаленняў і адказнае стаўленне бацькоў да выхавання дзяцей у адпаведным духу.

Калі да 2020 г. маглі існаваць ілюзіі адносна адукацыі ў Беларусі і яе ролі з працэсе ўсведамлення нацыянальнай адметнасці, то ў 2023 годзе ўжо да болю відавочна – дзяржаўная машына сучаснай Беларусі дзейнічае на замову маскоўскі гаспадароў вынішчаючы ўсё беларускае, у тым ліку адметнасці нацыянальных меншасцяў, а перад усім палякаў.

У такіх умовах у патрыятычным выхаванні важную ролю адыграе сям’я, пра гэта кажа мой суразмоўца Марк – паляк з Лідчыны, які ўжо некалькі гадоў жыве ў Польшчы:

-Асабіста для мяне вялікую ролю адыгралі мае бабуля і дзядуля, бо менавіта яны заўжды рабілі ўсё магчымае, каб зазваць нашу польскасць. Я вынес сваю нацыянальнасць перш за ўсё з сям’і, а ўжо пазней, у падлеткавым узросце пачак самастойна імкнуцца да польскай культуры і мовы. Часы былі прасцейшыя чымсьці цяпер і без цяжкасці знайшоў аднадумцаў праз сацыяльныя сеткі. (...)

У маёй сям’і польскасць заўжды спалучалася з пэўнай антысавецкай, адпаведна ў мяне ў сям’і ніколі станоўчы не ўспрымаўся Лукашэнка і яго ўлада. Я з дзяцінства ведаў, што я не буду служыць у ягоным войску, і так склалася, што яшчэ да падзеяў 2020 года я пакінуў Беларусь (...)

Актывіст польскага руху Уладзіслаў Бардадын які таксама мае польскае паходжанне, у сваіх разважаннях на гэту тэму пайшоў яшчэ далей, параўноўваючы цяперашняе становішча палякаў у Беларусі з савецкім часам і з перыядам Расійскай Імперыі, аднак, на яго думку, зберажэння польскай мовы і культуры менавіта праз сям’ю спрацоўвае нават ва ўмовах рэжыму А. Лукашэнкі.

Агульны клімат у Беларусі, якая ўсё больш і больш нагадвае Паўночную Карэю, выштурхвае актыўных і маладых за мяжу. Гэта асабліва тычыцца маладых палякаў, якія побач маюць добры прыклад даволі паспяховай дзяржавы, з якой звязвае гістарычна блізасць, адна мова і вера.

Аднак пры спрыяльных умовах, калі Беларусь будзе вольнай, дэмакратычнай і незалежнай дзяржавай, многія з тых хто зараз вымушана пакінуў Беларусь вернуцца дадому, гэта ў тым ліку тычыцца маладых палякаў, у тым ліку пра гэта слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж