Беларуская Служба

Расіяне другія суткі вялікімі сіламі штурмуюць Аўдзееўку

11.10.2023 18:24
Сёння акупанты ўжо не выкарыстоўваюць тэхнікі, а ў асноўным штурмуюць з розных напрамкаў вялікай колькасцю груп па 20-30 чалавек.
 ,
Віталій Барабаш, начальнік Аўдзееўскай Вайсковай адміністрацыікрыніца: https://www.youtube.com/watch?v=rIXDk7AiszU

Вораг упершыню задзейнічаў там больш за паўсотні адзінак тэхнікі, пад 2 тысячы асабовага складу.

- Расіяне ўчора пачалі масавы наступ на Аўдзееўку. Штурмавыя дзеянні акупантаў працягваюцца ўжо другія суткі, – паведаміў начальнік Аўдзееўскай гарадской ваеннай адміністрацыі Віталь Барабаш у эфіры тэлемарафона.

«Але, на жаль, учора ўсё не скончылася. Баі працягваюцца ўжо другія суткі без прыпынку, і ў начы трымалі і з поўначы і з поўдня горада. І па самім горадзе білі таксама», – заявіў кіраўнік Аўдзееўскай ГВА.

Ён адзначыў, што сёння акупанты ўжо не выкарыстоўваюць тэхнікі, а ў асноўным штурмуюць з розных напрамкаў вялікай колькасцю груп па 20-30 чалавек.

Віталь Барабаш адзначыў, што на падставе гэтага сапраўды можна сцвярджаць, што зараз пачынаецца вельмі вялікае супрацьстаянне на Аўдзееўскім кірунку.

яс/unian.ua