Беларуская Служба

Пентагон: Працягнем дапамагаць Украіне, але пакуль у меншым аб'ёме

10.11.2023 12:13
ЗША ўжо выкарысталі больш за 95% з агульнай сумы 62,3 млрд долараў, выдзеленай на падтрымку Украіны з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі.
 ()
Пентагон (ілюстрацыя)Фота: Shutterstock.com/Keith J Finks

ЗША працягнуць у бліжэйшай перспектыве выдзяляць пакеты абароннай дапамогі Украіне ў рамках прэзідэнцкіх паўнамоцтваў, пры гэтым Пентагон заклікае Кангрэс прыняць дадатковае фінансаванне як мага хутчэй, – заявіла намеснік спікера міністэрства абароны ЗША Сабрына Сінгх:

-Мы працягнем перадаваць пакеты, яны проста становяцца меншымі. Таму мы вельмі просім Кангрэс прыняць запыт з дадатковымі асігнаваннямі, які накіраваў прэзідэнт, каб мы маглі ў далейшым задавальняць патрэбнасці Украіны на полі бою.

ЗША ўжо выкарысталі больш за 95% з агульнай сумы 62,3 млрд долараў, выдзеленай на падтрымку Украіны з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі. Прдастаўніца нагадала, што адміністрацыя ЗША ўжо выкарыстоўвала ўсе фонды Ініцыятывы садзейнічання бяспецы Украіне (USAI) і мае ў рэзерве каля 1 млрд доалараў на прэзідэнцкія праекты.

Акрамя таго, паводле Сабрына Сінгх, Украіна можа разлічваць на падтрымку іншых краін у рамках фармату «Рамштайн», які будзе падоўжаны.

censor.net/ez