Канферэнцыя высокага ўзроўню па зялёным аднаўленні Украіны, арганізаваная Еўракамісіяй, распачалася ў аўторак у Вільні. «Я хацеў бы паказаць украінскім палітычным лідарам і бізнесменам, што ЕЗ гатовы дапамагчы Украіне палепшыць фінансаванне», – сказаў еўракамісар па навакольным асяроддзі ЕЗ Віргініюс Сінкявічус.
Еўракамісія заявіла, што камісар Сінкявічус будзе прадстаўляць камісію і падкрэслівае яе абавязацельства працягваць супрацоўніцтва з Украінай і дапамагаць ёй у яе намаганнях па ўстойлівай рэканструкцыі, – пішуць на сайце energetyka24.com.
Канферэнцыя накіравана на тое, каб абмеркаваць з украінскімі палітыкамі, мэрамі і бізнесам стратэгіі і канкрэтныя рашэнні, якія лягуць у аснову экалагічнага аднаўлення і аднаўлення эканомікі, разбуранай вайной краіны.
«Мы хочам дапамагчы Украіне аднавіцца пасля разбуральных наступстваў вайны і ў поўнай гармоніі з прынцыпамі ўстойлівага развіцця«, – сказаў Сінкявічус.
У форуме, які працягнецца да 1 снежня, прымаюць удзел прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, міністр навакольнага асяроддзя Сімонас Гентвілас і міністр аховы навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў Украіны Руслан Стрылец. Таксама праходзяць дэбаты з удзелам украінскіх мэраў.
Паводле ацэнак, на сённяшні дзень шкода, нанесеная вайной навакольнаму асяроддзю, складае 52 млрд еўра, а 20% ляснога масіву Украіны знаходзіцца пад пагрозай.
ЭЗ таксама звяртае ўвагу на вялікую шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю, у выніку разбурэння Кахоўскай ГЭС, што з'яўляецца «найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофай з часоў аварыі на Чарнобыльскай АЭС».
эж