Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускі дыктатар анансаваў правакацыю супраць Польшчы

20.02.2024 13:18
Сёння Аляксандр Лукашэнкі заявіў, што рыхтуецца «правакацыя супраць народу Польшчы».
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/pul_1

Паводле слоў дыктатара, рыхтуецца «правакацыя супраць насельніцтва Польшчы». Падчас сустрэчы з праваахоўнікамі ў сталіцы Беларусі Мінску Лукашэнка заявіў, што «польскія і амерыканскія спецслужбы рыхтуюць маштабную правакацыю супраць мірнага насельніцтва». Ён заявіў, што ў гэтым вінаватыя Расія і Беларусь.

На думку незалежных экспертаў, на беларуска-польскай мяжы магчымая правакацыя з удзелам нядаўна створаных спецпадраздзяленняў унутраных войск Беларусі, падрыхтаваных наймітамі расійскай «Групы Вагнера».

Палітычныя аглядальнікі адзначаюць, што Аляксандар Лукашэнка ўжо некалькі разоў раскрываў злачынныя планы Масквы.

ПР/юл