Беларуская Служба

Анджэй Дуда: Польшча падтрымлівала, падтрымлівае і будзе падтрымліваць Украіну

24.02.2024 12:30
У другую гадавіну агрэсіі Расіі супраць Украіны польскі прэзідэнт нагадаў, што роўна два гады таму ён наведаў Кіеў. 
Прэзідэнт Польшчы Анджэй ДудаPAP/Marcin Obara

Прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што Польшча падтрымлівала, падтрымлівае і будзе падтрымліваць Украіну ў яе барацьбе за свабоду. Пра гэта ён заявіў у звароце, апублікаваным у сацыяльных сетках.

У другую гадавіну агрэсіі Расіі супраць Украіны польскі прэзідэнт нагадаў, што роўна два гады таму ён наведаў Кіеў. Дуда таксама падкрэсліў, што Польшча падтрымлівае Украіну, даючы ёй ваенную тэхніку і ўзбраенне.

«Польшча прадаставіла сваё ўзбраенне, каб дапамагчы ўкраінскай арміі спыніць расійскі наступ. Гэта больш за 300 танкаў, САУ, бронемашыны, а таксама нашы самалёты. Мы зрабілі гэта ў той час, калі гэта было найбольш неабходна, калі не ўсе хацелі праяўляць такую падтрымку», – сказаў Анджэй Дуда.

24 лютага 2022 года расійскія войскі без аб'яўлення вайны пачалі поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну. Вайна ўжо прынесла сотні тысяч ахвяр сярод мірных жыхароў і вайскоўцаў, украінскія гарады і вёскі сістэматычна руйнуюцца, а некалькі мільёнаў чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

вс