Беларуская Служба

Беларуса асудзілі і дэпартавалі з Польшчы за перавозку мігрантаў

03.04.2024 12:06
Грамадзяніна Беларусі пакаралі штрафам, 8 месяцамі калоніі ўмоўна і дэпартавалі з Польшчы за перавозку двух нелегальных мігрантаў.
Straż Graniczna nieustannie kontroluje sytuację przy granicy
Straż Graniczna nieustannie kontroluje sytuację przy granicyX/@Straz_Graniczna

Як паведамляе прэс-служба Памежнай службы Польшчы, супрацоўнікі Надодрынскага (Nadodrzański) аддзела памежнай службы на дарозе, якая вядзе да мяжы з Нямеччынай, затрымалі грузавы аўтобус Мерсэдэс, якім кіраваў 36-гадовы беларус. У машыне таксама знаходзіліся двое грамадзян Егіпта, якія нядаўна незаконна перайшлі польскую мяжу.

Беларуса прызналі вінаватым у дапамозе ў незаконнай міграцыі. Сваю віну ён прызнаў. Мужчыну пакаралі 8 месяцамі пазбаўленьня волі ўмоўна, штрафам у 6 тысяч злотых (каля паўтары тысячы долараў ЗША), аўтамабіль канфіскавалі, а самога яго выправадзілі з краіны і на пяць гадоў забаранілі ўяжджаць у Шэнгенскую зону. Памежнікі даставілі мужчыну да пераходу на польска-беларускай мяжы.

Грамадзян Егіпта абвінавацілі ў незаконным перасячэнні мяжы, а таксама ў спробе перасячы польска-нямецкую мяжу безь неабходных дакументаў. Іх таксама пакаралі ўмоўна і абавязалі пакінуць Польшчу і вярнуцца ў краіну, дзе маюць права на пражыванне.


вх