Беларуская Служба

У Варшаве адбыўся вечар памяці Юрыя Туронка

25.04.2024 13:56
26 красавіка споўніцца 95 гадоў з дня нараджэння Юрыя Туронка, вядомага польскага гісторыка беларускага паходжання.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". Вечар памяці Ю.Туронка.
          (Witryna Domu Wschodniego).
Афіша вечара памяці Юрыя Туронка ў варшаўскай Вітрыне “Усходняга дома” (Witryna Domu Wschodniego).Witryna Domu Wschodniego

26 красавіка споўніцца 95 гадоў з дня нараджэння Юрыя Туронка, вядомага польскага гісторыка беларускага паходжання, грамадскага дзеяча. У сувязі з гэтым у варшаўскай Вітрыне “Усходняга дома” (Witryna Domu Wschodniego) 23 красавіка адбыўся вечар памяці выдатнага вучонага.

Вечар памяці Юрыя Туронка ў Варшаве адбыўся дзякуючы ініцыятыве вядомага польскага гісторыка беларускага паходжання Юрыя Грыбоўскага. На мерапрыемства сабраліся многія польскія і беларускія вучоныя, а таксама чытачы прац Туронка і, вядома, сваякі — удава Зінаіда Туронак, дачка Наталля Туронак.

Вядомы вучоны пайшоў з жыцця пяць год таму... У сваіх выступленнях прысутныя падкрэслівалі той уплыў, які аказалі на іх працы даследчыка, а таксама асабістыя размовы з ім.

Паводле ўспамінаў Юрыя Грыбоўскага, яго знаёмства з Юрыем Туронкам адбылося нечакана проста — у кватэры Туронка на вул. Тамка ў Варшаве.

Сустрэча ў памяць пра Юрыя Туронка стала добрай нагодай успомніць добрым словам вядомага даследчыка, падзяліцца ўспамінамі пра яго і як пра актыўнага дзеяча беларускай нацыянальнай супольнасці ў Польшчы, і як пра чалавека. Асабліва цікавымі былі расказы ўдавы вучонага Зінаіды Туронак, у прыватнасці, пра знаёмства з будучым мужам у 1960 г. у Супраслі.


Варшава, 23 красавіка 2024 г. Вечар памяці Юрыя Туронка. Злева направа: 2 -- Наталля Туронак, 3 -- Віктар Корбут, 4 -- Зінаіда Туронак, 5 -- Алена Глагоўская, 7 -- Юры Грыбоўскі, 8 -- Мажэна Гжыбоўская. Варшава, 23 красавіка 2024 г. Вечар памяці Юрыя Туронка. Злева направа: 2 -- Наталля Туронак, 3 -- Віктар Корбут, 4 -- Зінаіда Туронак, 5 -- Алена Глагоўская, 7 -- Юры Грыбоўскі, 8 -- Мажэна Гжыбоўская.

Адна з тых, хто добра знаў Юрыя Туронка і пастаянна з ім супрацоўнічаў, — вядомая даследчыца Алена Глагоўская. Яна падкрэслівае незвычайную эрудыцыю сп. Туронка — выдатнага знаўца беларускай гісторыі першай паловы ХХ ст.

Юры Грыбоўскі пазней пазнаёміў з Юрыем Туронкам многіх іншых гісторыкаў. 7 лістапада 2016 года і мне дзякуючы сп. Грыбоўскаму пашчасціла пазнаёміцца з Юрыем Туронкам. На памяць засталася яго кніга Białoruś pod okupacją niemiecką, выдадзеная ў 1989 годзе, — з аўтографам аўтара.

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост

Перад Марыяй Каламайскай-Саід у Беларусі адчыняліся брамы і адкрываліся людзі

29.02.2024 14:53
У Варшаве адбыўся вечар памяці Марыі Каламайскай-Саід, якая як ніхто ў Польшчы добра ведала Беларусь і Літву і іх гісторыка-культурную спадчыну перыяду ВКЛ.

25 Сакавіка адзначаць не толькі беларусы, але і палякі, у тым ліку навуковая грамадскасць

22.03.2024 13:39
К 106-й гадавіне абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі польскімі і беларускімі вучонымі арганізаваны навуковы сімпозіум у Лондане.