Беларуская Служба

У Францыі вядзецца жорсткая дыскусія пра эўтаназію

01.06.2024 12:13
Міністр аховы здароўя Францыі тлумачыць, што дапамога ў паміранні не мае нічога агульнага з эўтаназіяй.
.
.truthseeker08/pixabay.com/CC0

Ужо некалькі дзён Нацыянальны сход – ніжняя палата французскага парламенту – разглядае законапраект аб так званым «заканчэнні жыцця». Урад Францыі сцвярджае, што гаворка ідзе не пра легалізацыю эўтаназіі, а пра тое, каб даць магчымасць дапамагчы пры смерці. Частка апазіцыі не верыць у гэтыя запэўніванні.

Міністр аховы здароўя Францыі тлумачыць, што дапамога ў паміранні не мае нічога агульнага з эўтаназіяй.

«Толькі пацыент зможа прасіць аб гэтым. Ён сам прыме смяротны прэпарат», – падкрэслівае Катрын Ватрэн.

Аднак закон прадугледжвае ўмяшанне медперсаналу ў некаторых сітуацыях, што абурае некаторых парламентарыяў. Спрэчка таксама тычыцца вызначэння людзей, якія маглі б атрымаць дапамогу пры паміранні. У праекце гаворыцца пра дарослых, цяжкахворых, якія моцна пакутуюць ад болю, але левыя сілы патрабуюць пашырэння гэтай групы.

Супраць законапраекта ў асноўным выступаюць правыя.

«Хіба гэта не было напісана здаровымі, заможнымі людзьмі, і ці не будзе яно датычыцца ў асноўным неабароненых, бедных і адзінокіх людзей?» – спытаў дэпутат Філіп Жувен.

Ёсць таксама галасы пратэсту ў шэрагах левых. «Прапанаваны закон парушае правілы  этыкі», – сказаў камуніст П'ер Дарэвіль.

У Палаты дэпутатаў ёсць тыдзень на дапрацоўку законапраекта, які затым будзе накіраваны ў Сенат. Чакаецца, што заканадаўчы працэс працягнецца да наступнага года.

яс/IAR