Беларуская Служба

Палякі хочуць лепшай аховы прыроды

18.06.2024 10:12
Палякі жадаюць актыўнай аховы прыроды – вынікае з апошніх даследаванняў фонду «More in Common».
Ілюстрацыйны здымакEPA/Gianluigi Basilietti Dostawca: PAP/EPA.

Грамадзяне Польшч краіны хочуць, каб Еўрасаюз вызначаў стандарты аховы прыроды. Даследаванні паказваюць, што палякі выступаюць супраць адмовы ад амбіцыйных мэт кліматычнай і экалагічнай палітыкі, і ў той жа час яны чакаюць змен у Green Deal.

Дырэктар фонду «More in Common» Адам Трачык зазначае, што адказы падобныя незалежна ад палітычных поглядаў рэспандэнтаў: «Клопат пра дабрабыт нашай польскай прыроды міжпартыйны, ён пазбягае сацыяльнай палярызацыі. Гэта тое, што можа нас аб'яднаць, а не падзяліць. І мы ставімся да гэтага як да асабістага абавязку. Мы лічым, што клопат пра польскую прыроду – гэта патрыятычны абавязак», – сказаў Адам Трачык.

Ён дадаў, што палякі чакаюць ад новых еўрадэпутатаў большай актыўнасці ў галіне аховы прыроды: «53 працэнты палякаў хочуць большага ўдзелу ў паляпшэнні стандартаў аховы прыроды. Толькі 11 працэнтаў хацелі б, каб новыя дэпутаты Еўрапарламента займаліся паслабленнем гэтых стандартаў», – сказаў дырэктар фонду «More in Common».

У ходзе сённяшняга галасавання краіны ЕС зацвердзілі пастанову аб ахове прыродных рэсурсаў. Рашэнне было прынята большасцю галасоў міністраў аховы навакольнага асяроддзя краін ЕС на сустрэчы ў Люксембургу.

ПР/юл