Чатыры працэнты маладых людзей жадаюць быць настаўнікамі – вынікае з даследавання фoнду Teach for Poland. Справаздача паказвае, што неабходныя тэрміновыя змены ў сістэме, каб справіцца з выклікамі, якія стаяць перад сучаснай адукацыяй.
У тым ліку, неабходны большы акцэнт на ролі тэхналогій і сучасных праграм адукацыі настаўнікаў, кажа старшыня фонду Катажына Набрдалік(Katarzyna Nabrdalik):
- Праектаванне нейкіх сістэмных змяненняў у адукацыі немагчыма без уліку таго, якая падтрымка, змены і трансфармацыя патрэбна гэтай прафесіі. Нават цяпер, ствараючы профіль выпускніка, мы таксама павінны спытаць сябе, што такое профіль настаўніка. І што мы можам зрабіць, каб падтрымаць прысутных, але перш за ўсё заахвоціць новых людзей працаваць у школе?
Дырэктарка адной з варшаўскіх школаў Марта Бутрым(Marta Butrym) падкрэслівае, што ўсё цяжэй знайсці настаўнікаў:
- Справа ў тым, што большасць настаўнікаў ва ўзросце 45-50 гадоў і больш. Настаўнікі стомленыя, бо працуюць на больш, чым адну стаўку, паколькі зарплаты ў іх вельмі малыя.
Апошняя справаздача Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця паказвае, што ў Польшчы менш за пяць працэнтаў настаўнікаў маладзейшыя за 30 гадоў, што сведчыць пра старэнне педагагічных калектываў.
Сёння ў Польшчы адзначаецца Дзень народнай адукацыі, то бок Дзень настаўніка.
IAR/аз