Беларуская Служба

Павал Усаў: Замоўчванне хібаў на працягу доўгага часу прыводзіць да пачуцця беспакаранасці

23.07.2025 13:49
Чарговы рэзанансны скандал з удзелам Андрэя Стрыжака ўскалыхнуў беларусамі. Чакаецца, што гэта могуць пачаць выкарыстоўваць і беларускія прапагандысты.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Замоўчванне хібаў на працягу доўгага часу прыводзіць да пачуцця беспакаранасці
Павал Усаў.

Палітолаг Павал Усаў звяртае ўвагу, што гэта чарговы скандал у шэрагах дэмсіл. На жаль, паводле палітолага, ён чарговы раз засведчыў пра кепскую сітуацыю сярод лідараў дэмакратычнага асяроддзя.

- Трэба заўважыць, што скандал узнік не адразу, але калі прайшоў час. Усё адбывалася тады, калі Стрыжак у межах дэмакратычнай супольнасці займаўся зборамі данатаў для ўцекачоў, і ўсё гэта замоўчвалася. Калі гэта ўсё замоўчваецца, то гэта прыводзіць да ўпэўненасці такіх людзей, што яны без кантролю і могуць рабіць усё, што заўгодна. Такія паводзіны – гэта дэманстрацыя таго, што людзі, якія нічым не горшыя за Стрыжака, разглядаюцца імі як нішто. Гэтая найбольш драматычнае, што гэты чалавек не будзе пакараны, акрамя маральнага асуджэння. Нават, калі ён сыдзе ў цень, то і так відавочна, што ён мае моцныя фінансавыя сувязі з Офісам, можна прагледзець, на колькі моцна прагніла апазіцыя.

Поўны каментар - у далучаным гукавым файле.

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка