Беларуская Служба

Пекін і Дэлі нармалізуюць адносіны. Дамовіліся аднавіць авіязлучэнне 

31.08.2025 17:11
Кітайскі бок абяцае скасаваць абмежаванні на экспарт у Індыю рэдказямельных металаў, угнаенняў і машын для пракладкі тунэляў. 
           , 31  2025 .
Прэм’ер Індыі Нарэндра Модзі сустрэўся са старшынёй Кітая Сі Цзіньпінам у Цяньцзіні, 31 жніўня 2025 г. PAP/EPA/XINHUA / XIE HUANCHI

Прэм’ер Індыі Нарэндра Модзі сустрэўся са старшынёй Кітая Сі Цзіньпінам падчас двухдзённага візыту ў Кітай у рамках саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Асноўнай тэмай размоў была мяжa ў Гімалаях, дзе ў 2020 годзе адбылася сутычка войскаў абедзвюх дзяржаў.

«Пасля вырашэння канфлікту на мяжы пануе мір і стабільнасць. Мы адновім прамыя авіязносіны паміж нашымі краінамі. Наша супрацоўніцтва ахопіць 2,8 мільярда людзей і дапаможа дасягненню дабрабыту ўсяго чалавецтва. Мы настроены развіваць адносіны на падставе ўзаемнага даверу, павагі і ўразлівасці», — заявіў індыйскі лідар.

Кітайскі бок абяцае скасаваць абмежаванні на экспарт рэдказямельных металаў, угнаенняў і машын для пракладкі тунэляў. Сі Цзіньпінь таксама выступіў супраць высокіх мыт ЗША, накладзеных на Індыю, падкрэсліўшы, што «цвёрда стаіць на баку Індыі». Нагадаем, Вашынгтон увёў мыты ў 50 %, бо Дэлі не адмовіўся ад закупак расійскай нафты.

IAR/эж