Беларуская Служба

Землятрус у Афганістане: больш за 800 загінулых і 2,5 тыс. параненых

01.09.2025 17:11
аводле Геалагічнай службы ЗША, магнітуда землятрусу, які адбыўся 31 жніўня ўвечары, склала 6 балаў паводле Рыхтэра. 
Афганскія ўцекачы на мяжы з Пакістанам PAP/EPA/Stringer

У выніку магутнага землятрусу ў Афганістане загінула больш за 800 чалавек, а больш за 2,5 тыс. атрымалі траўмы, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў краіны. Паводле Геалагічнай службы ЗША, магнітуда землятрусу, які адбыўся 31 жніўня ўвечары, склала 6 балаў паводле Рыхтэра. Эпіцэнтр знаходзіўся ў 27 кіламетрах на паўночны ўсход ад Джалалабада (правінцыя Нангархар), недалёка ад мяжы з Пакістанам, а глыбіня —  8 кіламетраў. Пасля асноўнага штуршка адбыліся штуршкі меншай інтэнсіўнасці. 

Ратавальнік Сахім Сахар адзначае, што колькасць ахвяр можа павялічыцца, бо многія пацярпелыя тэрыторыі знаходзяцца ў цяжкадаступных гарах. «Чатыры вёскі ў правінцыі Кунар цалкам разбураны, яшчэ шэраг мясцовасцяў пацярпелі часткова. Парушана тэлекамунікацыйная сувязь, што ўскладняе аказанне дапамогі», — адзначыў ратавальнік.

Групы экстраннага рэагавання Міністэрства абароны Афганістана накіраваны ва ўсходнія правінцыі краіны для эвакуацыі параненых. Пад заваламі застаюцца дзеці і пажылыя людзі. Насельніцтва Джалалабада і агламерацыі перавышае 300 тыс. чалавек.

IAR/эж