Беларуская Служба

Улады Літвы знізілі ўзровень аховы Святланы Ціханоўскай

07.10.2025 11:44
Ахова Святланы Ціханоўскай каштавала Літве каля 1 мільёна еўра на год.
Святлана Ціханоўская падчас выступлення ў КапенгагенеКрыніца: Абя’днаны пераходны кабінет Беларусі

Улады Літвы зніжаюць ўзровень фізічнай аховы Святланы Ціханоўскай, паведаміў тэлеканал LRT,  спасылаючыся на міністра замежных спраў Кястуціса Будрыса.

З 2020 года Ціханоўская мела кругласутачную ахову ў Літве і за яе межамі. Яна карысталася статусам афіцыйнага госця катэгорыі C, які звычайна надаецца замежным паслам і прадстаўнікам міжнародных арганізацый.

Паводле LRT, ахова не будзе цалкам знятая, але яе ўзровень знізіцца: цяпер бяспеку палітыка гарантуе Бюро крымінальнай паліцыі, а не Служба аховы кіраўніцтва дзяржавы. Змены пачалі дзейнічаць з 1 кастрычніка, пераходны перыяд працягнецца да лістапада.

Як паведамляе LRT, ахова Святланы Ціханоўскай каштавала Літве каля 1 мільёна еўра на год, у тым ліку 129 тысяч еўра ў 2024 годзе і 92 тысячы еўра ў 2023 годзе — на абслугоўванне VIP-тэрміналаў у аэрапортах.

эж

Святлана Ціханоўская: Прэзідэнт Наўроцкі працягне палітыку Дуды ў адносінах да беларусаў  

01.10.2025 19:12
Святлана Ціханоўская расказала пра сустрэчу з прэзідэнтам Польшчы, дыялог ЗША з Лукашэнкам і ролю мужа ў палітыцы.

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Дональдам Тускам і падзякавала за падтрымку беларусаў

03.10.2025 08:12
«На палях сустрэчы Еўрапейскай палітычнай супольнасці прэм'ер-міністр Дональд Туск сустрэўся з лідэрам беларускай дэмакратычнай апазіцыі Святланай Ціханоўскай»