Беларуская Служба

Польскі гігант Allegro прадае свае актывы на Балканах

07.01.2026 16:11
Allegro — адна з найбуйнейшых гандлёвых анлайн-платформаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, заснаваная ў Польшчы каля чвэрці стагоддзя таму.
Allegro -    -
Allegro - найбуйнейшы ў Польшчы інтэрнэт-аўкцыёнShutterstock/MOZCO Mateusz Szymanski

Allegro абвясціла аб продажы сваёй дзейнасці ў Славеніі і Харватыі інвестыцыйнаму фонду Mutares. Кампанія перадае ўсе долі ў мясцовых даччыных структурах разам з тэхналагічнымі рэсурсамі і камандамі, якія іх абслугоўваюць. Завяршэнне здзелкі плануецца ў першай палове 2026 года пасля атрымання неабходных дазволаў.

Продаж з’яўляецца фінальным этапам рэструктурызацыі групы Mall, якую Allegro набыла некалькі гадоў таму. Кампанія хоча спрасціць міжнародную структуру і сканцэнтраваць капітал на ключавых рынках — у Чэхіі, Славакіі і Венгрыі. У Allegro лічаць, што бізнэс у Славеніі і Харватыі мае лепшыя перспектывы ў межах спецыялізаванага ўладальніка. 

Кошт сздзелкі публічна не раскрываецца. Паводле кампаніі, гэтае рашэнне павінна палепшыць фінансавыя паказчыкі групы за кошт ліквідацыі стратнага сегменту.

Allegro — адна з найбуйнейшых гандлёвых анлайн-платформаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, заснаваная ў Польшчы каля чвэрці стагоддзя таму. Кампанія працуе ў фармаце маркетплэйса, аб’ядноўваючы мільёны пакупнікоў і прадаўцоў, і застаецца лідарам рынку электроннай камерцыі ў Польшчы.

pap/эж

Значэнне польскіх кампаній на рынку хутка расце. Гэта заўважаюць не толькі ў Польшчы

01.12.2025 18:38
Маркетплейс Allegro лідзіруе ў еўрапейскім сектары электроннай камерцыі.