Марка Рубіа, выступаючы першым дакладчыкам падчас другога дня Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, запэўніў, што адміністрацыя Дональда Трампа імкнецца да міру ва Украіне і цісне на Расію.
- Мы не ведаем, ці сапраўды Расія хоча спынення вайны, хоць і заяўляе, што хоча. Таму паралельна з перамовамі ўсё ідзе так, як павінна. Мы захоўваем санкцыі супраць Расіі. Мы вядзем перамовы з Індыяй, каб яна спыніла куплю расійскай нафты. Мы супрацоўнічаем з Еўропай па праграмах паставак зброі для Украіны. Усё працягваецца, нічога не прыпыняецца.
У Мюнхене таксама выступяць прадстаўнікі польскай дэлегацыі, для якіх падтрымка Украіны і абарона Еўропы з'яўляюцца прыярытэтам. Віцэ-прэмʼер і міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі прыме ўдзел у панэльных дыскусіях па гэтай тэме, а прэмʼер-міністр Дональд Туск выступіць з хвалебнай прамовай падчас уручэння прэміі міру імя Эвальда фон Кляйста ўкраінскаму народу.
ав