Беларуская Служба

LOT абвясціў летнюю сетку рэйсаў з Варшавы і Радама

23.03.2026 16:15
Гэта больш за 140 маршрутаў, у тым ліку больш за дзясятак – новых.
 Airbus A220      LOT  .
Самалёты Airbus A220 у ліўрэі польскай нацыянальнай авіякампаніі LOT над Варшавай. Візуалізацыякрыніца: LOT/Airbus

Варшаўскі аэрапорт імя Фрыдэрыка Шапэна абвясціў сваю летнюю сетку рэйсаў, якая ўступіць у сілу ў бліжэйшую суботу, 28 сакавіка. Гэта больш за 140 маршрутаў, у тым ліку больш за дзясятак новых. У вяснова-летні сезон польскія авіялініі LOT будуць лётаць у такія напрамкі, як Балоння ў Італіі, Мальёрка і Порту ў Партугаліі.

Пётр Рудзкі (Piotr Rudzki) з прэс-службы Польскіх аэрапортаў паведаміў, што новых маршрутаў сапраўды шмат.

— Аэрапорт імя Фрыдэрыка Шапэна прапануе пасажырам 140 маршрутаў. У тым ліку новыя рэгулярныя рэйсы ў Сан-Францыска ў штаце Каліфорнія, Іракліян на Крыце ці Алматы ў Казахстане. Гэтыя маршруты будуць абслугоўваць польскія авіялініі LOT. У сваю чаргу Wizz Air прапануе рэйсы ў Браціславу, Менорку у Іспаніі ці Задар у Харватыі. Пасля некалькігадовага перапынку ў варшаўскі аэрапорт вернецца авіялінія airBaltic. Латышскі перавозчык будзе абслугоўваць маршрут у Рыгу. Першы рэйс запланаваны на 30 сакавіка.

У аэрапорце Радама таксама з'явіліся новыя напрамкі. Чартарныя перавозчыкі прапануюць рэйсы ў Турцыю і Егіпет і еўрапейскія напрамкі.

— Асаблівай увагі заслугоўваюць новыя маршруты, такія як Бургас у Балгарыі ці сталіцу Албаніі Тырану. Яны ўзбагачаюць нашую прапанову. Дзякуючы гэткай разнароднасці нашыя падарожныя атрымліваюць доступ да цікавых месцаў адпачынку, як у басейне Міжземнага, так і Чорнага мораў.

Пасля перапынку LOT вяртаецца ў аэрапорт Радам. У летні сезон дзяржаўны авіяперавозчык прапануе два напрамкі: у Рым —два разы на тыдзень і Превезу ў Грэцыі — адзін раз на тыдзень.

IAR/аз