Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка перадаў спецдакладчыцы Парламенцкай асамблеі АБСЕ Карыне Одэбрынк матэрыялы пра незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. Сустрэча адбылася ў Страсбургу.
Паводле НАУ, гаворка ідзе пра больш як 3,5 тысячы дзяцей, вывезеных з акупаваных тэрыторый Украіны — Херсонскай, Данецкай, Луганскай і Запарожскай абласцей. Сцвярджаецца, што гэтыя дзеянні адбываліся на падставе асабістага рашэння дыктара Аляксандра Лукашэнкі ў межах так званай саюзнай дзяржавы.
Карына Одэбрынк адзначыла важнасць адлюстравання ролі беларускіх уладаў у магчымым ваенным злачынстве. Чакаецца, што яна прадставіць адпаведны даклад на бліжэйшай сесіі ПА АБСЕ ў ліпені ў Гаазе.
Міжнародны крымінальны суд ужо выдаў ордары на арышт Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзіцяці РФ. Пры гэтым не выключаецца, што да адказнасці могуць быць прыцягнутыя і беларускія ўлады.
эж