Беларуская Служба

МЗС: Польшча вітае перамір’е паміж Іранам і ЗША

08.04.2026 16:44
Польскі бок таксама звярнуў увагу, што мірнае пагадненне павінна ўключаць стабілізацыю сітуацыі ў Ліване і гарантыі яго тэрытарыяльнай цэласнасці.
МЗС Польшчыgov.pl

Міністэрства замежных спраў Польшчы вітае дамоўленасць аб спыненні агню паміж Іранам і Злучанымі Штатамі. У афіцыйнай заяве ведамства падкрэсліваецца, што ўрэгуляванне канфліктаў павінна адбывацца з захаваннем міжнароднага права, у тым ліку Статута ААН.

«Мы з задавальненнем прымаем перамір’е паміж Іранам і ЗША і дзякуем Пакістану ды іншым пасярэднікам за іх дыпламатычныя намаганні», — адзначылі ў Варашаве.

Польскі бок таксама звярнуў увагу, што мірнае пагадненне павінна ўключаць стабілізацыю сітуацыі ў Ліване і гарантыі яго тэрытарыяльнай цэласнасці. Варшава заклікала Ізраіль падтрымаць ініцыятыву ліванскіх уладаў і распачаць прамыя перамовы для спынення канфлікту.

У МЗС лічаць, што паляпшэнне сітуацыі на Блізкім Усходзе будзе мець станоўчы ўплыў на бяспеку паставак энергарэсурсаў і аднаўленне рэгіёна.

iar/эж