Беларуская Служба

Калос на гліняных нагах. ЗША без кантролю над Персідскім залівам, а рынак зноў у хаосе

20.04.2026 11:47
Аналітыкі разглядаюць тры сцэнары: базавы — высокае ваганне  цаны ў межах 90–115 долараў за барэль; песімістычны — эскалацыя і рост вышэй за 120; і стрыманы — частковае замірэнне і вяртанне да цаны ў 80–90 долараў за барэль.
Дональд Трамп PAP/EPA/YURI GRIPAS / POOL

Цяперашняя сітуацыя пасля правалу перамоў паміж ЗША і Іранам выглядае песімістычна. Рынкі нафты і газу ўвайшлі ў фазу павышанай турбулентнасці, росту цэн і вяртання геапалітычнай прэміі за рызыку. Як адзначаюць аналітыкі, гэта непасрэдна ўплывае на чаканні адносна бяспекі паставак і глабальнай эканамічнай стабільнасці, пішуць на партале energetyka24.com.

Паводле дадзеных «Bloomberg», цэны на нафту рэзка наблізіліся да 100 долараў за барэль. Вядучыя банкі, у тым ліку JP Morgan і Barclays, прагназуюць захаванне нестабільнасці і не выключаюць далейшага росту, калі напружанне ўзмоцніцца. Блакада іранскіх партоў ВМС ЗША, замест стабілізацыі, толькі ўзмацніла дэфіцыт прапановы і падштурхнула цэны ўверх.

16 красавіка Вашынгтон абвясціў пра поўную марскую блакаду Ірана. Паводле медыяў, ужо былі не прапушчаны некалькі суднаў, уключаючы нафтавыя танкеры. ВМФ ЗША зноў нанеслі ўдар па адным з ваенных суднаў Ірана. Гэта яшчэ больш абвастрае сітуацыю: з улікам таго, што праз Персідскі заліў праходзіць каля 20% сусветнага гандлю нафтай, рынак губляе ключавы стабілізуючы фактар.

Іран, у сваю чаргу, пагражае пашырыць канфлікт і заблакаваць важныя марскія шляхі, уключаючы Чырвонае мора. На гэтым фоне ўзрастаюць рызыкі для глабальнай эканомікі: даражэе энергія, узмацняецца інфляцыйны ціск і расце кошт крэдытаў.

Аналітыкі разглядаюць тры сцэнары: базавы — высокае ваганне  цаны ў межах 90–115 долараў за барэль; песімістычны — эскалацыя і рост вышэй за 120; і стрыманы — частковае замірэнне і вяртанне да цаны ў 80–90 долараў за барэль.

эж