Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Масіраваны ўдар па Усць-Лузе: Украіна атакавала ключавы нафтавы порт Расіі

14.08.2026 08:41
У апошні час Украіна атакавала больш за 12 буйных расійскіх нафтаперапрацоўчых заводаў, некаторыя з іх — неаднаразова.
- Warmate    WB Group  ()
Беспілотнік-камікадзэ Warmate вытворчасці польскай кампаніі WB Group (ілюстрацыя)крыніца: WB Group

У пятніцу, 14 жніўня, беспілотнікі атакавалі расійскі порт Усць-Луга на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Гэта адзін з ключавых пунктаў экспарту расійскай нафты і нафтапрадуктаў. Пасля ўдару на тэрыторыі порта ўзнік пажар. Як паведаміў у Telegram губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка, у рэгіёне ўсяго было збіта 54 беспілотнікі.

Усць-Луга мае важнае значэнне для расійскай эканомікі: праз порт Расія пастаўляе за мяжу, у прыватнасці, нафту і паліва. Атака стала часткай шырэйшай украінскай стратэгіі, накіраванай супраць расійскага энергетычнага сектара і экспартнай інфраструктуры.

У апошні час Украіна атакавала больш за 12 буйных расійскіх нафтаперапрацоўчых заводаў, некаторыя з іх — неаднаразова. Паводле Reuters, гэта прывяло да сур’ёзных праблем з даступнасцю паліва ў Расіі.

У тую ж ноч беспілотнікі набліжаліся і да Масквы. Мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін заявіў, што расійская СПА збіла больш за 12 апаратаў. У Маскве працуе буйны нафтаперапрацоўчы завод.

pap/эж