Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польская прамысловасць набірае абароты

03.11.2026 14:01
У кастрычніку паказчык эканамічнага клімату дасягнуў найвышэйшага ўзроўню за 18 апошніх месяцаў.
ІлюстрацыяAbsolutVision/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паказчык эканамічнага (або дзелавога) клімату (Purchasing Managers' Index, PMI) для польскай прамысловасці застаецца стабільным. Паводле дадзеных S&P Global, у кастрычніку ён склаў 50 пунктаў, гэта найвышэйшы паказчык за апошнія 18 месяцаў.

Для параўнання ў верасні згаданы паказчык складаў 49 пунктаў, нагадаў эканаміст з Акадэміі WSB Марэк Зубэр (Marek Zuber).

— Нарэшце індэкс PMI для Польшчы склаў 50 пунктаў. Але, калі паглядзець на многія краіны, у тым ліку членаў Еўрасаюза, то ў іх індэкс, які перавышае 50 пунктаў, фіксуецца даўжэйшы час і гэта доказ росту ў прамысловасці. У сваю чаргу ў Польшчы цягам некалькіх месяцаў згаданы паказчык не перавышаў 50 пунктаў, што сведчыла пра запаволенне. Цяперашняе значэнне — 50 пунктаў — гэта такі сярэдні вынік, які сведчыць пра тое, што польская эканоміка не паскараецца і не запавольваецца, — канстатуе эксперт.

Марэк Зубэр спадзяецца, што ў бліжэйшыя месяцы сітуацыя можа палепшыцца.

— Я бачу таксама некалькі пагроз, але сітуацыя ў Германіі паляпшаецца, а гэта наш найважнейшы экспартны партнёр, які купляе большасць прадукцыі польскай прамысловасці, што ідзе на экспарт. Таму ёсць падставы меркаваць, што сітуацыя ў прамысловай галіне палепшыцца ў бліжэйшыя месяцы, — кажа эканаміст.

Аўтары справаздачы адзначаюць станоўчыя прыкметы адносна занятасці і экспарту. Вытворчасць заставалася стабільнай, а новыя заказы, хоць зніжаліся, то рабілі гэта найпавольнейшымі тэмпамі з кастрычніка 2025 года.

Менш пазітыўным сігналам, паводле аўтараў справаздачы, з‘яўляецца значнае паскарэнне росту коштаў вытворчасці ў параўнанні з вераснем.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі