Ці барацьба за прыроду і клімат стане найважнейшай падчас прэзідэнцкай кампаніі ў Польшчы? – задаецца пытаннем Ян Спевак у тыднёвіку Wprost.
Ядавітая хмара стаіць над Польшчай з восені да вясны. Засуха прыходзіць штогод і з кожным разам ахоплівае ўсё большую частку краіны. Недахоп вады мінулым летам закрануў сотні мясцовасцяў, высыхаюць азёры і сажалкі. У Польшчы меншыя запасы вады чым у Егіпта. Урад дазваляе гіганцкі імпарт ядавітых, таксічыных адкідаў і на датак над усёй Польшчай узносяцца шчыльныя слупы дыму з пастаянна пылаючых звалак, - пералічае праблемы Польшчы тыднёвік Wprost.
Аўтар публікацыі нагадвае, што ўжо ў 1994 годзе Wprost біў трывогу, што палякаў забівае смог, а нормы забруджання паветра ў гарадах перавышаныя нават у 120 разоў. На працягу 25 гадоў палітыкі ігнаравалі атруту ў паветры.
У 2017 годзе за адзін студзень заўчасна памерла 11 тысяч палякаў і нарэшце, у снежні, прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі прысвяціў гэтай тэме вялікую частку праграмнай прамовы.
Стартавала праграма «Чыстае паветра». Урад забараніў продаж катлоў, у якіх можна спальваць ўсё, дзяражва даплочвае грошы на абмен вугальных катлоў на больш экалагічныя.
Аўтар артыкула мяркуе, што, верагодна, на прэзідэнцкіх выбарах часткі перадвыбарчых праграм, прысвечаныя клімату і абароне навакольнага асяроддзя, будуць мець вялікае занчэнне для польскіх выбарцаў.
Ян Спевак задаецца пытаннем, ці Анджэй Дуда пакажа сябе бескампрамісным абаронцам чыстага паветра і прыроды? Ці прэзідэнт зробіць гэта насуперак магутнаму лобі вытворцаў энергіі з вугалю?
яс