Беларуская Служба

Армія Польшчы робіць стаўку на рэзервістаў

02.12.2019 11:36
Вучэнне з удзелам рэзервістаў будуць мець больш інтэнсіўны характар, таксама істотна павялічыцца іх колькасць.
Zgierz : Kolejni ochotnicy WOT złożyli przysięgę wojskową
Zgierz : Kolejni ochotnicy WOT złożyli przysięgę wojskowąPAP/Grzegorz Michałowski

Кіраўнік генеральнага штабу генерал Раймунд Анджэйчак анансаваў, што ў 2020 годзе Узброеныя Сілы Польшчы, як прыярытэтную мэту, будуць рэалізоўваць падрыхтоўку рэзерваваў, паведамляе газета Rzeczpospolita.

Паводле дадзеных, агучаных Генштабам Войска польскага, вучэнне з удзелам рэзервістаў будуць мець больш інтэнсіўны характар, таксама істотна павялічыцца іх колькасць. На змену аднадзённым зборам прыйдуць, вучэнні, якія будуць працягвацца да 5 да 12 каляндарных дзён. Войска таксама павялічыць колькасць тэрміновых збораў. Гэта значыць, што той рэзервіст, якія атрымаў позву з пазнакай «тэрмінова з’явіцца ў вайсковай частцы» павінен цягам чатырох гадзін далажыць аб сваім прыбыцці ў вайсковую адзінку.

Армія Польшчы цягам будучага года павінна нармалізаваць заканадаўчую базу, прысвечаную рэзервістам. Паводле дзейных законаў, жаўнеры Войскаў тэрытарыяльнай абароны і Нацыянальных рэзервовых сілаў маюць адрозны ад іншых рэзервістаў статус. Хібы ў законах, дазваляюць працадаўцам вымушаць рэзервістаў ухіляцца ад ваенных збораў.

Сярод іншага, плануецца змяніць і Закон аб усеагульным абавязку абароны Польшчы. У прыватнасці, плануецца павысіць узрост прыдатных да вайсковай службы рэзервістаў: у выпадку шараговых да 60 гадоў, а ў выпадку падафіцэраў і афіцэраў да 63 гадоў. Пра прыярытэты кадравай палітыкі Войска польскага ў будучым годзе пісала штодзённае выданне Rzeczpospolita.

эж