Удзельнікі Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты (АПЕК) і яе партнёры раніцай у пятніцу, 10 красавіка, дасягнулі кампрамісу ў пытанні зніжэння аб'ёмаў здабычы нафты, каб не дапусціць далейшага падзення коштаў на сусветным рынку. Умовы пагаднення прадугледжваюць зніжэнне штодзённага абʼёму здабычы на 10 млн барэляў у траўні і чэрвені.
У другім паўгоддзі 2020-га сутачная здабыча вырасце, аднак па-ранейшаму застанецца менш сённяшняга ўзроўню на 8 млн барэляў. Дамоўленасць уступіць у сілу пры ўмове згоды Мексікі.
На пачатку сакавіка ўдзельнікі АПЕК і яе партнёры на сустрэчы ў Вене не змаглі дамовіцца аб далейшым зніжэнні абʼёмаў здабычы на дадатковыя 1,5 млн барэляў у суткі. У прыватнасці, на зніжэнні настойвала Саудаўская Аравія, але Расія выступіла катэгарычна супраць. Правал перамоваў прывёў да падзення коштаў нафты да мінімуму за апошнія 18 гадоў. Кошт энерганосьбіта таксама таксама знізіўся праз пандэмію COVID-19.
паводле dw.com/эж