Фермеры баяцца за працоўныя рукі падчас збору ўраджаю – піша „Dziennik Gazeta Prawna”. Час чакання на выдачу віз і каранцін – цяпер гэта самы вялікі клопат фермерстваў, не толькі ў Польшчы.
Самае вялікае запатрабаванне на працоўныя рукі ў Польшчы распачнецца ў чэрвені, але сельскагаспадарчыя вытворцы просяць урад дапамагчы ўжо цяпер. Адной з праблем з’яўляецца каранцін. З панядзелку транспамежныя працаўнікі не маюць абавязку праходзіць каранцін, але гэта тычыцца толькі Шэнгенскай зоны, а не вонкавых межаў ЕЗ. Пачаткова праект браў пад увагу ўсе межы Польшчы, у тым ліку з Украінай і Беларуссю, але гэта было зменена. Анджэй Пшэпюра з Вялікапольскай сельскагаспадарчай палаты гаворыць, што фермерам не хапае рэкамендацый: –Мы не ведаем, ці ў часе гэтых 14 дзён працаўнікі могуць выходзіць на поле, і як мы павінны арганізаваць ім месца прыбывання.
Гаспадары фермерстваў баяцца, што гэтыя 14 дзён адпужаюць патэнцыйных працаўнікоў.
Пэўныя палёгкі ўвяла Германія. У некаторых ландах сезонныя рабочыя могуць адразу прыступіць да працы, але пры ўмове, што яны і іх працадаўцы першыя 14 дзён будуць прытрымлівацца асаблівых правіл гігіены. Значна абмежаваная магчымасць утрымлівання кантактаў з асобамі па-за групай, а іх права перамяшчацца абмежаванае толькі да трасы начлег-праца.
На колькі вялікая праблема можа быць са зборам ураджаю ў Польшчы? У агенцтвах працы кажуць, што пакуль працоўных рук не хапае, але працы на палях з кожным днём становіцца ўсё больш. Сітуацыя можа змяніцца раптоўна, калі пасля адмены абмежаванняў працы пойдуць поўнай парай і на палях пачнецца збор ураджаю.
ав