Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы выкрыта 380 новых выпадкаў заражэння SARS-CoV-2

22.07.2020 12:39
Пад апаратамі штучнай вентыляцыі лёгкіх знаходзяцца 73 пацыенты.
Pixabay License
Pixabay LicenseImage by fernando zhiminaicela from Pixabay

У Польшчы выкрыта 380 новых выпадкаў заражэння SARS-CoV-2, у тым ліку 113 – у Сілезіі. Актуальна гэты рэгіён з'яўляецца эпіцэнтрам заражэння каранавіруснай інфекцыяй. Агулам за час эпідэміі ў краіне пацверджана 41 тыс. 162 выпадкі каранавіруснай інфекцыі.

Пад апаратамі штучнай вентыляцыі лёгкіх знаходзяцца 73 пацыенты. За суткі памерлі шэсць чалавекі ва ўзросце ад 69 да 88 гадоў. Усе памерлыя пацыенты мелі іншыя хранічныя захворванні. Агульная колькасць смяротных ахвяр у краіне склала 1642 чалавекі.

Выздаравела 31 тыс. 139 пацыентаў, якія хварэлі COVID-19 – згаданая хвароба развіваецца ў выпадку заражэння каранавірусам.

вс