Што б не здарылася ў Беларусі, для Польшчы і Еўропы гэта будзе вялікай праблемай – гаворыць эксперт Цэнтра ўсходніх даследаванняў у Варшаве. Паводле Каміля Клысіньскага, наступстваў можа быць некалькі і ўсе сапсуюць настрой лідарам у Бруселі, чытаем на businessinsider.com.pl.
Эксперт цэнтра звяртае ўвагу, што грамадская незадаволенасць з'яўляецца праявам хуткага разбурэння аўтарытэту Лукашэнкі, а брутальны разгон пратэстаў «паглыбляе грамадскую легітымнасць прэзідэнта».
-Будучыня рэжыму залежыць ад маштабу далейшых пратэстаў, адзінства наменклатуры і апарату бяспекі. Незалежна ад далейшага развіцця падзей наступіць крызіс у адносінах з Захадам і павялічыць патэнцыял уплыву Расіі на сітуацыю ў Беларусі, – кажа Каміль Клысіньскі.
Падобным чынам мяркуе Анна Марыя Дынер з польскага Інстытуту міжнародных спраў. Яна тлумачыць, што пацыфікацыя пратэстаў хутчэй за ўсё азначае дыялог з ЕЗ і ЗША, што ў выніку паслабіць пазіцыю Беларусі ў дачыненні з Расіяй, пагражаючы далейшым абмежаваннем беларускай незалежнасці.
Паводле яе, грамадскія пратэсты з’яўляюцца вынікам стомленасці грамадства цяперашняй уладай.
ав