Паліцыя будзе больш жорстка рэагаваць на парушэнні абмежаванняў, звязаных з пандэміяй каранавіруса, паведаміў у інтэрв’ю TVP Info міністр аховы здароўя. Адам Нядзельскі(Adam Niedzielski) падкрэсліў, што час адукацыі грамадства скончыўся і цяпер трэба сумленна прытрымлівацца санітарных нормаў:
- Згаданае рашэнне – гэта вынік маёй апошняй інтэнсіўнай супрацы з галоўным начальнікам паліцыі. Спадар начальнік пааб’яцаў, памяняць прапорцыі колькасці папярэджанняў і штрафаў. Цяпер асноўным пакараннем будзе штраф. Час на адукацыю скончыўся. Цяперашняя эпідэмічная сітуацыя – гэта абгрунтаванне для абвастрэння рэакцыі.
Нагадавем, падчас прэс-канферэнцыі з галоўным начальнікам паліцыі Яраславам Шымчыкам(Jarosław Szymczyk) міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі заявіў, што эпідэмічныя абмежаванні будуць узмоцненыя.
Паводле міністра, уводзіцца палітыка „нулявой талерантнасці да людзей, якія не выконваюць эпідэмічных абмежаванняў”.
Змены санітарных нормаў пачнуць дзейнічаць з суботы. Ад абавязку насіць маску ў месцах, дзе, паводле санітарных нормаў, гэта неабходнае, будуць вызваленыя выключна асобы, якія атрымалі адпаведнае медыцынскае пасведчанне.
аз