Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб 13 632 новых выпадках заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. З учорашняга дня памерлі 153 пацыента. Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў на прэсавай канферэнцыі, што сітуацыя дынамічная, а колькасць хворых працягвае расці з дня на дзень:
-На жаль сітуацыя працягвае быць кепскай. Колькасць хворых перавысіла 13 тысяч, таксама расце колькасці смяротных выпадкаў Covid-19. У сувязі з гэтым, нашыя дзеянні павіны быць больш рашучыя.
Больш за ўсё новых выпадкаў Sars-Cov-2 было выяўлена ў Мазавецкім ваяводстве – больш за 2 тысячы. Усяго ў Польшчы з пачатку эпідэміі было пацверджана больш за 228 тысяч выпадкаў каранавіруса. Ад гэтай хваробы загінулі больш за 4 100 чалавек.
IAR/эж