Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

МПС заклікаў прыцягнуць да адказнасці вінаватых у палітычных выкраданнях у Беларусі

05.11.2020 13:55
Следчыя органы Беларусі шмат гадоў адмаўляюцца прызнаваць сам факт выкраданняў і забойстваў палітыкаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Marcus_Trapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міжпарламенцкі саюз у Жэневе заклікаў прыцягнуць да адказнасці вінаватых у выкраданні Ганчара, Захаранкі і Красоўскага. Паказанні па «справе Ганчара» даваў экс-баец САХРу Юрый Гараўскі, які прызнаў сваё дачыненне да выкраданняў і забойстваў лідараў беларускай апазіцыі. Ён падрабязна апісаў усе акалічнасці учыненых злачынстваў і паказаў месца пахавання іх ахвяр. Па выніках слуханняў Кіруючы савет МПС у Жэневе прыняў рашэнне, якое фіксуе гэтыя злачынствы.

У той жа час следчыя органы Беларусі вось ужо шмат гадоў адмаўляюцца прызнаваць сам факт выкраданняў і забойстваў палітыкаў. Паводле афіцыйнай версіі Ганчар, Захаранка і Красоўскі прапалі без вестак.

Тэлеграм-канал НЕХТА