Беларуская Служба

У Кіеве ўпершыню прадставілі так званую «Белую кнігу» выведкі

28.01.2021 17:43
У дакуменце гаворыцца, што акупацыйныя ўлады ў Крыме рыхтуюцца размясціць там ядзерную зброю.
 (  )
Крым (від з Космасу)Фота: NASA, Public domain (https://lance-modis.eosdis.nasa.gov/cgi-bin/imagery/single.cgi?image=crefl1_143.A2015140084000-2015140084500.2km.jpg)

У Кіеве ўпершыню была прадстаўлена так званая «Белая кніга» выведкі, у якой апісана, што пагражае бяспецы ўкраінскай дзяржавы. У дакуменце гаворыцца, што акупацыйныя ўлады ў Крыме рыхтуюцца размясціць там ядзерную зброю, а можа яна ўжо размешчана – піша Rzeczpospolita.

«Расійскія планы развіцця і выкарыстання тактычнай нуклеарнай зброі даюць Крамлю магчымасць агрэсіўнай дамінацыі над чарнаморскім, міжземнаморскім ды еўрапейскім рэгіёнамі», – адзначае ўкраінская выведка. Ужо цяпер расійскае ўзбраенне, размешчанае на паўвостраве, дае магчымасць ствараць безпалётную зону нават над Міжземным морам. Паводле падлікаў крымскіх татараў, на паўвостраве стацыянуе звыш 70 тыс. салдат, але яны, акрамя арміі, палічылі таксама аддзелы Нацыянальнай гвардыі і ўзброеныя аддзелы спецыяльных службаў.

«Масква лічыць Крым важнейшым месцам экспансіі ў рэгіёне Міжземнага мора на Блізкім усходзе і на афрыканскім кантыненце. Пакуль што ён адыгрывае палітычную ролю, паколькі Масква карыстаецца страхам еўрапейцаў, якія баяцца размяшчэння тактычнага ўзбраення непадалёк ад межаў ЕС» – нагадвае Кіеў. Высокую цану плацяць жыхары Крыма. Крымскіх татар, якіх лічаць нелаяльнымі ў адносінах Расіі, змушаюць да пераезду ва Украіну або ў Турцыю. У выніку расійскай палітыкі падзелу дзяржаўнай датацыі, вайскоўцы ды іх сем’і становяцца грамадскай сацыяльнай апорай акупацыйнай улады, аб чым гаворыцца ў «Белай кнізе» украінскай выведкі.

нг