Беларуская Служба

У Польшчы паступова расце ў папулярнасць вакцынацыі супраць COVID-19

28.04.2021 15:15
Гэта вельмі важнае, паколькі з-за брытанскай мутацыі, каб дасягнуць папуляцыйны імунітэт трэба прывіць нават 80% грамадства, лічаць эксперты.
        COVID-19.
У Польшчы паступова расце ў папулярнасць вакцынацыі супраць COVID-19.PAP/Adam Warżawa

Папулярнасць вакцынацыі ў Польшчы павольна расце паведамляе Dziennik Gazeta Prawna, спасылаючыся на дадзеныя апытання грамадскай думкі, праведзенага кампаніяй United Surveys). Паводле іх, прывіцца плануе 37 працэнтаў палякаў. Дадаўшы 32 працэнты тых, хто кажа, што ўжо прышчэплены хаця б адной дозай. Гэта дае 69 працэнтаў палякаў.  

Газета падкрэслівае, што гэта аптымістычны сігнал у параўнанні з перадапошнім апытаннем, паколькі азначае падзенне з 27 да 21 працэнта адсотка людзей, якія не жадаюць прывіцца супраць COVID-19.
Выданне падкрэслівае вялікае значэнне папулярнасці прышчэпак перасцерагаючы, што нават калі ўдасца прывіць 70 адсоткаў грамадства, гэтага можа быць недастаткова.

„Аўтары эпідэмічнай мадэлі з Міждысцыплінарнага цэнтра матэматычнага і вылічальнага мадэлявання Варшаўскага універсітэта мяркуюць, што з-за вялікай долі брытанскай мутацыі віруса, папуляцыйны імунітэт будзе дасягнуты толькі пасля прывіцця 80 працэнтаў грамадства”, - інфармуе Dziennik Gazeta Prawna.  

Згодна з апытаннем, якое цытуе газета, найбольшая гатоўнасць прывіцца сярод самых старых рэспандэнтаў. У сваю чаргу маладыя прывівацца не хочуць. Напрыклад, ва ўзроставай групе 18-29 гадоў больш за палову не хочуць прывіцца.

Паводле апытання, таксама 53 працэнты рэспандэнтаў станоўча ацэньвае Нацыянальную праграму вакцынацыі, адмоўна - 36 адсоткаў апытаных. Газета адзначае, што працэнт станоўчых меркаванняў большы ў групе ўжо прывітых (59% апытаных).

аз