«Што я магу сказаць — якое ж гэта шчасце будзе, калі нашы родныя вернуцца дадому, не магу апісаць словамі! А пакуль Паша вельмі ўсім дзякуе за прывітанні і каментары. Ён бадзёры, круты і проста цудоўны. Замацярэў там, падкачаўся, настроіўся на калонію», — піша Вольга.
Таксама Павел Севярынец прасіў перадаць наступныя словы:
«Беларусь сёння падобная на яблычны сад. Беларускія сэрцы спеюць незаўважна, як яблыкі. І то адно, то другое, саспеўшы, падае — тук-тук. Але з моцным парывам ветру цэлы град абрушваецца на дол і плады засыпаюць усю зямлю».
25 мая суддзя Магілёўскага абласнога суда Ірына Ланчава пакарала палітыка, сузаснавальніка партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўла Севярынца да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.