Беларуская Служба

Казахстан наблізіўся да абыходу Расіі ў пастаўках нафты на Захад

24.06.2023 18:34
Аператары нафтаправодаў Азербайджану і Казахстану (KazMunaiGas і SOCAR) падпісалі мемарандум аб стратэгічным супрацоўніцтве па транспарціроўцы нафты з Казахстану праз Азербайджан.
Ілюстрацыя shutterstock/QiuJu Song

Аператары нафтаправодаў Азербайджану і Казахстану (KazMunaiGas і SOCAR) падпісалі мемарандум аб стратэгічным супрацоўніцтве па транспарціроўцы нафты з Казахстану праз Азербайджан. Адтуль сыравіна трапіць у нафтавыя парты Турцыі і далей у свет, піша польскі партал biznesalert.pl. Гэта альтэрнатыва маршрут праз Расію і нафтаправод «Дружба», які выкарыстоўваецца Нямеччынай, паводле кантракту на пастаўку 100 тысяч барэляў у суткі да канца 2024 году.

Дамова прадугледжвае павелічэнне аб'ёмаў паставак нафты Азербайджанам. У 2022 годзе гэтыя кампаніі падпісалі пяцігадовы кантракт на транспарціроўку паставак па маршруце Актаў-Баку-Джэйхан абʼёмам 1,5 млн тон у год з магчымасцю павелічэння да 5 млн тон. Гэты маршрут створаны ў рамках праекта Баку-Тбілісі-Джэйхан, які падтрымліваецца Еўракамісіяй і ЗША, як альтэрнатыўны маршрут для паставак нерасійскай нафты.

У 2023 годзе Казахстан плануе транспартаваць па новым маршруце да 1,5 мільёна тон нафты, але чакаецца, што свабодныя магутнасці ў Джэйхане дасягнуць 20 мільёнаў тон у год. У сваю чаргу нафтапорт у Актау на Каспійскім моры, адкуль ідзе казахстанская нафта, мае прапускную здольнасць 5,2 мільёна тон у год. Улады Казахстану таксама хочуць, каб хаця б палову грузаў дастаўляў іх флот, які знаходзіцца ў распараджэнні Нацыянальнага марскога перавозчыка Казахстану.

Разьвіцьцё паставак з Казахстану – гэта альтэрнатыва расійскай нафце, ад якой адмаўляюцца іншыя эўрапейскія краіны, напрыклад, Польшча і Нямеччына, а ў пэрспэктыве і апошнія кліенты Расіі на маршруце паўднёвай веткі нафтаправоду «Дружба» – тое ж самае павінны зрабіць Чэхія (пастаўляе польскі PKN Orlen), Славаччына і Вугоршчына.

эж

У расійскім нафтавым сектары цуд. Расце здабыча нафты

05.06.2023 14:12
Экспарт расійскай нафты і нафтапрадуктаў працягвае дэманстраваць устойлівасць: у красавіку экспарт дасягнуў самага высокага ўзроўню з моманту ўварвання ва Украіну і склаў 8,3 мільёна барэляў у дзень.