Беларуская Служба

У Расіі рэкордныя цэны на бензін, а нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы па-ранейшаму стратныя

20.07.2023 18:32
Паводле звестак Расстата, цэны на АЗС выраслі ў параўнанні з пачаткам года на 3,6 % пры інфляцыі ў 3,15%. 
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/Kekyalyaynen

Польскі партла biznesalert.pl паведамляе пра рэкордныя цэны на бензін на біржы SPIMEX у Расіі. Сітуацыя можа прывесці да таго, што расійскія паліўныя кампаніі пачнуць прадаваць яго сабе ў страту.

Як піша biznesalert.pl, 19 ліпеня цана тоны бензіну АІ-92 у еўрапейскай частцы Расіі вырас на 1,84 % да 62,65 тысячы рублёў. Кошт АІ-95 павялічыўся на 1,32 % да 68,14 тыс. рублёў за тону. Гэта азначае, што цэны перавысілі ліміт, вышэй за які нафтавыя кампаніі губляюць дзяржаўныя субсідыі на цэны на паліва, якія дазваляюць ім прадаваць яго з прыбыткам.

Цэны на бензін у Расіі павінны былі стабілізавацца пасля рамонту НПЗ, але сітуацыя ў чэрвені паказвае, што яны працягваюць расці. Тэмпы росту цэнаў таксама паскараюцца і перавышаюць інфляцыю. Паводле звестак Расстата, цэны на АЗС выраслі ў параўнанні з пачаткам года на 3,6 % пры інфляцыі ў 3,15%. Цэны на станцыях растуць павольней, чым на біржы, таму гэтыя кампаніі пачынаюць фіксаваць усё большыя страты. Праблема можа пагоршыцца падчас наступнай рэканструкцыі НПЗ, запланаванай на жнівень.

Мінэнерга Расіі рэкамендуе паліўным кампаніям павялічыць пастаўкі на ўнутраны рынак за кошт экспарту. Аднак пакуль прадпрыемствы не змянілі сваёй палітыкі, бо продажы на ўнутраным рынку стратныя. Аднак экспарт за мяжу абмежаваны заходнімі санкцыямі, уведзенымі пасля ўварвання Расіі ва Украіну.

Краіны G7, ЕЗ і Аўстралія ўвялі максімальны кошт паставак расійскага паліва: прэміум-прадуктаў, такіх як дызельнае паліва, па максімальным кошце 100 долараў за барэль, а іншых тавараў – 45 долараў за барэль.

эж