Нідэрланды і Вялікабрытанія забаранілі перавалку ЗПГ з Расіі, але Бельгія, Францыя і Іспанія па-ранейшаму дазваляюць такія дзеянні, – чытаем на партале biznesalert.pl.
Расіяне выкарыстоўваюць гэтую магчымасць, каб адпраўляць танкеры арктычнага класа ў парты Еўропы для перагрузкі, і гэтыя вызваленыя адзінкі, могуць вярнуцца на поўнач, галоўным чынам у ЗПГ-порт Ямал, які выкарыстоўвае фірма Novatek. Гэта канкурэнт расійскага «Газпраму», які лепш працуе на еўрапейскім рынку, бо павялічвае, а не змяншае сваю долю. «Газпрам» не мае экспартнага тэрмінала СПГ побач з Еўропай.
У перыяд са студзеня па верасень 2023 года ў Еўразвяз трапіла 17,8 млрд куб. ЗПГ з Расіі. 21% гэтага аб'ёму быў перагружаны і адпраўлены далей у Кітай, Японію, Бангладэш і іншыя, больш аддаленыя напрамкі. Дадзеныя па гэтым пытанні былі сабраны аналітычным цэнтрам «Інстытут эканомікі энергетыкі і фінансавага аналізу» на базе дадзеных Kpler.
Найбольшыя пастаўкі ЗПГ з Расіі дасягаюць порта Зеебрюге ў Бельгіі і Монтуар-дэ-Брэтань у Францыі. Варта адзначыць, што пастаўкі такога кшталту пакуль не трапілі пад санкцыі Еўразвязу, але ЕЗ прыняў план адмовы ад расійскай сыравіны да 2027 года пад назвай REPowerEU.
Дванаццаты пакет санкцый ЕЗ за ўварванне Расіі ва Украіну палітыкі абмяркуюць у снежні 2023 года. Пакуль інфармацыі аб ім, якая змяшчае абмежаванні на пастаўкі звадкаванага газу з Расіі, няма.
эж