Міністэрства замежных спраў Германіі раскрыла расійскую кампанію па дэзынфармацыі ў сацсетцы X. Мэтай гэтай кампаніі, хутчэй за ўсё, з'яўляецца ўзмацненне незадаволенасці цяперашнім кааліцыйным урадам ФРГ у грамадстве і зрыў далейшай падтрымкі Украіны. Пра гэта паведамляе нямецкі штотыднёвік Der Spiegel.
МЗС Германіі даручыла экспертам прааналізаваць з дапамогай спецыяльнай праграмы паведамленні на партале X. У выніку была выяўленая маштабная сетка фэйкавых акаўнтаў, якія распаўсюджваюць нямецкамоўны кантэнт.
У перыяд з 20 снежня па 20 студзеня больш за 50 тыс. такіх акаўнтаў апублікавалі ў суме больш за мільён твітаў на нямецкай мове, у якіх часта гучалі абвінавачванні ў адрас федэральнага ўраду, які нібыта грэбуе ўласным насельніцтвам дзеля падтрымкі Украіны, адзначае Der Spiegel, спасылаючыся на сакрэтную справаздачу.
Выданне зазначае, што гаворка ідзе пра «сістэматычную расійскую кампанію» па дэзынфармацыі.
вс