Беларуская Служба

Маршалак Сейму паехаў з візітам у Літву

04.02.2024 16:27
Гэта першы афіцыйны замежны візіт спікера польскага парламенту. 
Szymon Hołownia.
Szymon Hołownia.Photo: PAP/Radek Pietruszka

Маршалак Сейму Шымон Галоўня сёння накіраваўся з двухдзённым афіцыйным візітам у Літву.

У Вільні ён сустрэнецца, між іншым, з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам, прэм'ер-міністрам Інгрыдай Шыманітэ і старшынёй парламента Літоўскай Рэспублікі Вікторыяй Чмілітэ-Нільсэн.

Гэта першы афіцыйны замежны візіт спікера Сейму. Падчас сустрэч з літоўскімі палітыкамі будзе абмяркоўвацца тэма вайны ва Украіне, перш за ўсё, як умацаваць стасункі дзяржаў, якія ўдзельнічаюць у дапамозе Кіеву.

Таксама будзе абмяркоўвацца становішча палякаў, якія жывуць у Літве, і літоўцаў, якія жывуць у Польшчы. Таксама будуць разгледжаны тэмы стратэгічнага партнёрства і двухбаковых адносін.

У Вільні спікер польскага Сейму сустрэнецца таксама з палякамі, якія жывуць у Літве, са студэнтамі Віленскага ўніверсітэту, а таксама наведае могілкі ў Антоколі і Росе.

ПР/юл