Беларуская Служба

4 працэнты маладых людзей у Польшчы хочуць стаць настаўнікамі – справаздача

14.10.2024 11:30
Паводле АЭСР, у Польшчы менш за пяць працэнтаў настаўнікаў маладзейшыя за 30 гадоў.
ШколаTaken/pixabay.com/CC0 Public Domain

Чатыры працэнты маладых людзей жадаюць быць настаўнікамі – вынікае з даследавання фoнду Teach for Poland. Справаздача паказвае, што неабходныя тэрміновыя змены ў сістэме, каб справіцца з выклікамі, якія стаяць перад сучаснай адукацыяй.



У тым ліку, неабходны большы акцэнт на ролі тэхналогій і сучасных праграм адукацыі настаўнікаў, кажа старшыня фонду Катажына Набрдалік(Katarzyna Nabrdalik):

- Праектаванне нейкіх сістэмных змяненняў у адукацыі немагчыма без уліку таго, якая падтрымка, змены і трансфармацыя патрэбна гэтай прафесіі. Нават цяпер, ствараючы профіль выпускніка, мы таксама павінны спытаць сябе, што такое профіль настаўніка. І што мы можам зрабіць, каб падтрымаць прысутных, але перш за ўсё заахвоціць новых людзей працаваць у школе?

Дырэктарка адной з варшаўскіх школаў Марта Бутрым(Marta Butrym) падкрэслівае, што ўсё цяжэй знайсці настаўнікаў:

- Справа ў тым, што большасць настаўнікаў ва ўзросце 45-50 гадоў і больш. Настаўнікі стомленыя, бо працуюць на больш, чым адну стаўку, паколькі зарплаты ў іх вельмі малыя.

Апошняя справаздача Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця паказвае, што ў Польшчы менш за пяць працэнтаў настаўнікаў маладзейшыя за 30 гадоў, што сведчыць пра старэнне педагагічных калектываў.

Сёння ў Польшчы адзначаецца Дзень народнай адукацыі, то бок Дзень настаўніка.

IAR/аз