Са студзеня 2026 г. мінімальная заработная плата ў Польшчы павялічыцца да 4806 злотых брута (1131 еўра), або прыблізна 3600 злотых (847 еўра) чыстымі. Мінімальная пагадзінная стаўка складзе 31,30 злотых (7,40 еўра). Павелічэнне мінімальнай заработнай платы будзе меншым, чым у мінулым годзе.
Эксперт Давід Чопэк (Dawid Czopek) лічыць, што ўрад, верагодна, не хацеў пагоршыць сітуацыю ў некаторых прамысловых сектарах.
— Хутчэй за ўсё, урад пабаяўся, што далейшае павышэнне мінімальнай заработнай платы значна знізіць канкурэнтаздольнасць Польшчы ў некаторых галінах. У апошнія гады прадпрымальнікі, асабліва экспарцёры, сутыкаюцца са значнымі праблемамі, звязанымі з моцным злотым і значным павышэннем заработнай платы, таму дадатковае павышэнне заработнай платы магло б прывесці да скарачэнняў у некаторых сектарах.
Павялічаная мінімальная заработная плата нясе за сабой таксама больш высокія падатковыя паступленні ў дзяржбюджэт. У Польшчы мінімальную заработную плату атрымліваюць 15 працэнтаў працаздольнага насельніцтва — прыблізна тры мільёны чалавек.
Цяперашняя мінімальная заработная плата складае 4666 злотых (1098 еўра), а пагадзінная стаўка — 30,50 злотых брута (7,18 еўра).
IAR/яс