Беларуская Служба

Адукацыя не з'яўляецца абавязковай умовай поспеху ў бізнесе, але…

06.10.2025 15:00
Паводле дакладу Еўрапейскага лізінгавага фонду, чым меншая кампанія, тым роля адукацыі менш важная.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/mohamed_hassan

Амаль палова кіраўнікоў малых і сярэдніх кампаніяў не маюць вышэйшай адукацыі, паведамляе газета Puls Biznesu ў артыкуле пад загалоўкам: «Ступень магістра і поспех у бізнесе. Чым меншая кампанія, тым меншая роля адукацыі».

Адукацыя не зʼяўляецца абавязковай умовай поспеху ў бізнесе. Да 42 працэнтаў уладальнікаў малога і сярэдняга бізнесу не маюць вышэйшай адукацыі, гаворыцца ў дакладзе Еўрапейскага лізінгавага фонду «Адукацыя ці вопыт. Што дапамагае ў бізнесе. Пад мікраскопам», які цытуе выданне.

Даследаванне паказвае, што 29% прадпрымальнікаў маюць ступень магістра, і такая ж колькасць маюць завершаную інжынерную адукацыю; толькі 11% у сваім рэзюмэ могуць пахваліцца аспірантурай і толькі 1% уладальнікаў малых і сярэдніх кампаніяў маюць доктарскую ступень.

Вышэйшую адукацыю часцей за ўсё маюць уладальнікі буйных кампаній. У той час як у мікрапрадпрыемствах толькі 18% кіраўнікоў маюць ступень магістра, а 9% маюць ступень інжынера.

Гэтыя паказчыкі больш чым удвая вышэйшыя ў сярэдніх кампаніях – 44% і 52% адпаведна. Кожны трэці ўладальнік сярэдняга бізнесу таксама мае дыплом аспіранта, у той час як у мікрапрадпрыемствах – гэта ўсё яшчэ рэдкасць, адзначае газета.

«Чым меншая кампанія, тым менш важнай становіцца фармальная адукацыя – толькі 22% уладальнікаў малых кампаній лічаць вышэйшую адукацыю карыснай у бізнесе, у той час як у сярэдніх кампаніях гэты працэнт дасягае 92%», – гаворыцца ў справаздачы, апублікаванай у выданні Puls Biznesu.

аз

У жніўні палякі купілі больш тавараў, чым год таму

22.09.2025 12:45
Рост надалей можна назваць салідным, лічаць эканамісты.